rodnaya26 лютага 2018 года ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі была прадстаўлена відэапрэзентацыя «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова…», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы для вучняў 8 класаў ДУА «СШ №3 г. Жабінка».

«Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова».
Аляксандр Крывіцкі

 

Вядучыя Андрасюк Ю.Г. і Славуціч В.А., з дапамогай відэапрэзентацыі распавялі вучням аб тым, які доўгі шлях развіцця прайшла беларуская мова, што сёння яна роўная сярод іншых моў свету, што трэба ведаць і шанаваць матчыну мову.

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, было абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

 

rodnaya1

 

rodnaya2