23 сакавіка 2018 года супрацоўнікі Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі вечар памяці «Звоняць званы Хатыні ў сэрцы кожнага беларуса…», прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі для вучняў ДУА «СШ №3 г. Жабінкі» і ДУА «Ліцэй г. Жабінкі».

 


  Вядучыя Славуціч В. і Андрасюк Ю. нагадалі прысутным аб жудаснай падзеі, якая адбылася ў панядзелак 22 сакавіка 1943 г., калі 149 мірных жыхароў вёскі, 75 з якіх – дзеці, загінулі ў агні. Прыгадаць імя кожнага са 149 хатынцаў, загінуўшых у полымі вайны, адчуць той жах, боль, гора і сёння вельмі значна для кожнага сумленнага чалавека.

  Мінулі дзесяцігоддзі, але жыве і захоўваецца памяць пра хатынскую трагедыю, а разам з ёй і пра трагічны лёс 185 цалкам спаленых вёсак – сясцёр Хатыні, а таксама 433 вёскі, спаленых цалкам ці часткова, аднак адроджаных у пасляваенны час.

    Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу «Трагедия сожжённой деревни», на якой прадстаўлена літаратура пра лёс Хатыні і іншых спаленых беларускіх вёсак, а таксама кнігі беларускіх аўтараў, якія звярталіся ў сваёй творчасці да хатынскай трагедыі.