sait-

Першае верасня – асаблівы святочны дзень, з якого пачынаецца дарога ў захапляльны свет ведаў. І ў гэты дзень Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла старшакласнікаў у гарадскі Дом культуры на свята кнігі “Не стамляе і не стамляецца адна толькі любоў”, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Ніны Мацяш.

Перад пачаткам свята бібліятэкары раздалі вучням і настаўнікам кніжныя закладкі з выявай Ніны Мацяш і яе вершам.

Вядучыя мерапрыемства (бібліятэкары Славуціч В.А. і Раманава Т.І.) чыталі вершы і вялі аповяд пра слынную паэтку, якая нягледзячы на тое, што ўсё сваё жыццё змагалась з цяжкай хваробай, пакінула нашчадкам багатую паэтычную спадчыну.

Гаворка суправаджалася відэапрэзентацыяй і цудоўнымі песнямі, напісаннымі на словы Н. Мацяш.

Да свята падрыхтавана кніжная выстава “Паэма жыцця”, якая складалася з трох раздзелаў. У першым “Хто я, дзе я, адкуль і куды…” госці свята даведаліся пра старонкі біяграфіі Ніны Мацяш. У раздзеле “Узыходзяціць, як каліва, слова…” прадстаўлены зборнікі твораў пісьменніцы. У апошнім раздзеле “Каб цветам акінуўся свет” пазнаёміліся з рэпрадукцыямі яе карцін з пёркаграфіяй і пераводамі вершаў паэткі з французскай мовы.

snimok-