17 верасня 2018 года ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны час «Не стамляе і не стамляецца адна толькі любоў...», прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Ніны Мацяш для вучняў ДУА «Ліцэй г. Жабінкі».

 

 

Вядучыя мерапрыемства Андрасюк Ю. і Славуціч В. пазнаёмілі чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам беларускай пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена саюза пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і шэрагу другіх узнагарод.

Бязумоўна, біяграфія паэта ў яго вершах. Чытачы цёпла прымалі вершаваныя яе зборнікі, кнігі перакладаў. У час мерапрыемства гучалі вершы паэта —«Візітоўка», «Укрый мяне, любоў моя», «Я Вас люблю», «Не сніся мне» і інш. 

Кім бы я была,
чым бы я была
без твайго святла,
без твайго крыла,
мая Paдзімa?.. 

Ніна Мацяш