29 лістапада 2018 года супрацоўнікі Жабінкаўскай раённай бібліятэкі прадставілі відэапрэзентацыю “Прыйшла к табе з далёкае дарогі…”, прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц.

 

 

 


Вядучыя мерапрыемства Юлія Андрасюк і Алеся Рамановіч вялі аповяд пра паэтэсу з боскай іскрай, адну з самых выдатных і яркіх талентаў нацыянальнай паэзіі, каму было дадзена ствараць, што дыхаць, словам кранаць сэрцы, узвышаць перажыванні і ачышчаць душы. Пазнаёмілі з яе жыццём і творчасцю.

Упрыгожылі свята песні на словы Яўгеніі Янішчыц у выкананні настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў. Як песня жаўрука гучала “Калыханка” у выкананні Ганны Міхальчук. Голас Таццяны Зданкевіч лунаў у аблоках у песні “Не воблака, а проста аблачынка”. Зачаравала зал Аляксандра Белая песняй “Тчэ жыццё гады”. Ілля Вучаеў надаў лірычны настрой песняй “Ты пакліч мяне, пазаві”.