ih15 красавіка 2019 г. у дзіцячай бібліятэцы для вучняў спецыяльнай школы–інтэрната адбыўся краязнаўчы экскурс «Хата з матчынай душою». Усе прысутныя адправіліся ў цікавае віртуальнае падарожжа па краіне нашых продкаў.

 Дзеці апынуліся ў вясковай хаце, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі побыту. Даведаліся пра прызначэнні печы ў вясковай хаце і пра самае пачэснае месца – чырвоны кут. Вучні пабачылі, як традыцыйна засцілаўся ложак ў сялянскай хаце, як выглядала жаночае адзенне, для чаго патрэбны куфар і дзіцячая калыска.

Бібліятэкар Прадзелюк Т.І. паказала невялікую калекцыю ганчарнага посуду, маслабойкі, чугункі, у якіх гатавалі ежу ў печы.

Прысутныя на мерапрыемстве змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускі побыт, але і далучыцца да спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім.

 

 

ihh