19 чэрвеня 2019 года ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава адбыўся літаратурны вечар «Застацца чалавекам у полымі вайны» для маладых людзей, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў пры ГУ «Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і удзельнікаў клуба «Суразмоўнік».

Вядучыя, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, Андрасюк Ю.Г. і Славуціч В.А., пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам беларускага і савецкага пісьменніка, грамадскага дзеяча.

Васіль Быкаў – аўтар знакамітых кніг пра Вялікую Айчынную вайну, майстар псіхалагічнай драмы, глыбокі даследчык праблем маральнага выбару. 

Не, ён не там, ён тут,

ён недзе тут.

Як - адначасна - з'явiшча i цуд.

Я вам кажу, што тут ён недзе,

на гэтым свеце i ў гэтым леце,

на беразе жывой ракi...

Цяпер, заўсёды i на ўсе вякi.

Ён недзе тут...

I хай свяцiцца iмя яго!

Анатоль ВЯРЦIНСКI