Кожны год у першыя дні верасня ў дзіцячай бібліятэцы шматлюдна. Пачатак навучальнага года аб’ядноўвае тых, хто з павагай ставіцца да роднага слова. Сёлета на сустрэчу з кнігай прыйшлі вучні 6-х класаў школы № 3.

  У чытальнай зале афармлялася кніжная выстава «Край мой там, дзе продкаў карані», на якой дэманстраваліся выданні беларускіх і мясцовых аўтараў. Вядучыя звярнуліся да яркіх старонак нашай гісторыі, успомнілі аб багацці і разнастайнасці культурнай спадчыны Беларусі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра этапы станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, аб беларускіх асветніках.