Барадулин 13 і 5 сакавіка ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся літаратурны вечар «Чараўнік роднага слова», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Навучэнцы гарадскога ліцэя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхамі пісьменніка, пачулі вершы «Нагбом», «Неруш», «Бацьку».

Рыгор Барадулін – паэт яркі і самабытны, ён аўтар шматлікіх зборнікаў: «Руш», «Амплітуда смеласці», «Вяртанне ў першы снег», «Руны Перуновы», «Вушацкі словазбор», «Маладзік над стэпам», «Аніма» і іншых. На ягo твopчым paxyнкy бoльш тpыццaцi пaэтычныx кнiг для дapocлыx i дзяцeй.

Рыгор Барадулін – апошні з творцаў, якому надалі званне Народны паэт Беларусі (1992 г). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам «Знак пашаны», медалём Ф. Скарыны. Пісьменнік з'яўляецца ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна.

Мерапрыемства дапоўнілі відэапрэзентацыя и книжная выстава.

Барадулин