0-02-0a-3b50f5a89c3ef5ede1da0877794c08794b935e810ff7ed38c67b4d0c90543928_2e5f138f.jpg

1 верасня 2020 года ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося свята кнігі «Быў. Ёсць. Буду» да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча для вучняў 10 «А» класа ДУА «СШ №1 г. Жабінка».

 

 

Вядучыя, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, Дулевіч Г.Г. і Карнялюк І.П., пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча – паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка. Госці свята ўбачылі ўрыўкі з кінастужак па творах пісьменніка: «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі», відэакліп с песняй «Дзе мой край» на словы У.Караткевіча.