2020.09.07 16-02-10.jpgШануйце слоў пяшчоту, людзі,

Жыцця святло бруіцца ў іх!

                    

1 верасня 2020 года для навучэнцаў 3-х класаў СШ № 1 супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі правялі час гісторыі «Спадчына беларускіх асветнікаў». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання, даведаліся пра спосабы перадачы інфармацыі і віды пісьма.

 

Усе разам успомнілі імёны беларускіх асветнікаў – Е. Полацкай, К. Тураўскага, Ф. Скарыны, С. Полацкага і іншых – і які ўклад яны ўнеслі ў развіццё роднай культуры. Заключнай часткай мерапыемства стала ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых чытачоў, пераможцаў летніх чытанняў «Лето с книгой в рюкзачке».

На працягу першага тыдня верасня ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі для чытачоў арганізаваны кніжны прагляд літаратуры да Дня беларускага пісьменства «Светачы зямлі беларускай».

2020.09.07 16-03-12.jpg

2020.09.07 16-03-40.jpg

2020.09.07 16-04-14.jpg