Mateev 1114 лютага 2021 года ў Мацеевіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў паэтычны вечар “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і юбілеям Васіля Гадулькі і Алеся Каско. Мерапрыемства праведзена ў рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання “Благавест”.

Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з жыццёвымі і творчымі шляхамі паэтаў-землякоў, іх вершамі і зборнікамі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Жабінкаўшчына літаратурная”, падрыхтаванай да мерапрыемства.

Увазе прысутных бібліятэкар прапанавала літаратурную карту Жабінкаўскага раёна з прэзентацыяй “Имена писателей на карте нашего района”, якая знаходзіцца ў раздзеле “Краязнаўства” на сайце “Жабинковская РЦБС”.

У другой частцы мерапрыемства слухачы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня кнігадарэння, які святкуецца 14 лютага, і паўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне.

mateev 33

 mateev 44

 

 

 

mateev 22