rod 121 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нас – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Менавіта гэтаму святу ў дзіцячай бібліятэцы прысвечана вяселая граматыка «Калі ласка, запрашаем – тут мы мову вывучаем» для навучэнцаў 3-4 класаў першай і трэцяй гарадскіх школ.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што яна з’яўляецца генетычным кодам любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц роднай мовы, з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая.

rod 2

 

rod 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

rod 5rod 4

  

rod 6