mel22 і 25 лютага ў Жабінкаўскай центральнай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны відэапартрэт «Летапісец палескай зямлі», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларускай ССР Івана Мележа.

  

Вядучыя пазнаёмілі вучняў 10-х класаў СШ № 1 і ліцея г. Жабінка з жыццём і творчасцю пісьменніка, здзейснілі віртуальнае падарожжа на яго радзіму – ў дом-музей в. Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, паглядзелі ўрыўкі з кінафільма «Людзі на балоце», зняты па аднайменным рамане Івана Мележа, які ўваходзіць у «Палескую хроніку».

Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава «Каб чалавек жыў як чалавек…».

 

mell

 

melez