“А інакш і жыць немагчыма...”

“А інакш і жыць немагчыма...”

25 лістапада ў Мацеевіцкай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў 8-9 класаў Мацеевіцкай базавай школы праведзена літаратурна-біяграфічная сустрэча “Палеская ластаўка”, прымеркаваная да 75-годдзя беларускай паэткі Я.Янішчыц.

У выкананні бібліятэкара Ганны Асокінай гучалі вершы паэткі. Аздобіла сустрэчу электронная прэзентацыя аб жыцці і творчасці Яўгеніі Іосіфаўны.

Напрыканцы сустрэчы падлеткі атрымалі невялікія падарункі ў выглядзе закладак для кніг.

Да мерапрыемтсва падрыхтавана кніжная выстава “75 год з дня нараджэння Я.Янішчыц”.