«…Ён недзе тут…
Ён з намі!...
І хай свяціцца імя яго!»
Анатоль Вярцінскі
2 верасня ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося свята кнігі «Жыццё – вось адзіная каштоўнасць для ўсяго існага», прымеркаванае да Дня ведаў і 100-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, аўтара ваеннай прозы, драматурга і публіцыста Васіля Уладзіміравіча Быкава.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 11-х класаў ліцэя. Вядучыя свята Юхімук Надзея і Пратасюк Марыя пазнаёмілі гасцей бібліятэкі з ваенным лёсам Васіля Уладзіміравіча, які аказаў вырашальны ўплыў на яго творчасць, паведамілі, адкуль пайшло прозвішча роду, і што звязвае Быкава з мастаком Маркам Шагалам і паэтам Рыгорам Барадуліным.
Удзельнікі свята абмяркавалі характар і ўчынкі герояў Васіля Быкава з пазіцый дня сённяшняга, пазнаёміліся з кінаінтэрпрэтацыямі аповесцей «Трэцяя ракета» і «Альпійская балада». «Паэмай у прозе» назвалі крытыкі гісторыю барацьбы і кахання Івана і Джуліі. З такой ацэнкай згадзіліся і прысутныя, прачытаўшы ліст Джуліі да землякоў Івана.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека