17 верасня на плошчы горада раённая і дзіцячая бібліятэкі правялі пазнавальна-гульнявую праграму “У адзінстве – наша сіла!”, прысвечаную Дню народнага адзінства.
Бібліятэкар Таццяна Прадзялюк правяла віктарыну “Ведай свой край”, у якой з задавальненнем удзельнічалі малыя жабінкаўцы. А іх бацькі ў гэты час разам з бібліятэкарам Марыяй Пратасюк вывучалі выставу “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі”, арганізаваную супрацоўнікамі раённай бібліятэкі, каб знайсці адказы на пытанні віктарыны “Гісторыя стала бліжэй” і зарабіць салодкія прызы.
Як бачыце, бібліятэка – гэта не толькі цікава і пазнавальна, але і смачна! Чытайце з задавальненнем!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram