Не забудзьма ж нашчадкам сваім
Перадаць у нязменнай красе
Наша добрае слова.
А. Вялюгін
22 лютага ў Старасельскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная віктарына “Загадкі роднай мовы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, для вучняў 4 класа Старасельскай сярэдняй школы.
Спачатку бібліятэкар Любоў Семянюк пазнаёміла вучняў з гісторыяй паходжання святкавання гэтага дня ў свеце. Затым разам з дзецьмі паразважалі аб значэнні роднай мовы для кожнага з нас.
Потым дружна адправіліся ў падарожжа па роднай мове, дзе выконвалі розныя цікавыя заданні: “Хвіліна эрудытаў”, на якім дазналіся пра цікавыя факты аб роднай мове, “Кемлівыя і знаходлівыя”, дзе разгадалі загадкі, у конкурсе “Хто хутчэй?” на хуткасць заканчвалі прыказкі.
З вялікім задавальненнем юныя наведвальнікі тлумачылі беларускія прыказкі і прымаўкі, разгадвалі крыжаванкі і загадкі, чыталі вершы нашых знакамітых пісьменнікаў, праяўлялі свае перакладчыцкія здольнасці. Беларускамоўную атмасферу дапамаглі стварыць і пазнавальнай гульні: “Крыжаванка”, “Перакладзі”, “Што лішняе?”, “Спалучы словы”.
Вельмі прыемна бачыць, як актыўныя і знаходлівыя маленькія жыхары нашай краіны з вялікім жаданнем ўзнімаюцца па прыступках ведаў аб непаўторнай беларускай мове.
У завяршэнне Любоў Юр’еўна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам далей вывучаць сваю родную мову і размаўляць на ёй.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram