Беларуская хата цудамі багата

Беларуская хата цудамі багата

6 кастрычніка ў этнаграфічным пакоі «Хата з матчынай душою» Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэкі для выхаванцаў дзіцячага садка № 3 адбылася краязнаўчая гадзіна «Беларуская хата цудамі багата».

Бібліятэкар Ніна Гарустовіч сумесна з выхавацелем Тамарай Бурак пазнаёмілі прысутных з беларускімі традыцыямі, звычаямі, экспанатамі этнаграфічнага пакою і іх прызначэннем. Музычны кіраўнік Іна Казей разам з дзецьмі заспявала калыбельную песню. 

Ганаровым госцем на мерапрыемстве стаў клірык Свята-Пакроўскага храма святар Максім, які расказаў аб вобразе Божай Маці.

Напрыканцы сустрэчы гаспадыня хаткі пачаставала ўсіх смачным пірагом, а айцец Максім раздаў цукеркі.