Беларуская скарбонка

Беларуская скарбонка

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Уладзімір Дубоўка

20 лютага ў Ракітніцкай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы для 4 класа школы аграгарадка адбылася гульня-квэст “Беларуская скарбонка”, якая пабудавана ў форме пошуку і рашэння пастаўленых задач для руху па сюжэце.

Выпрабаванні праходзілі па розных тэмах: літаратуры, краязнаўству, беларускіх святах і абрадах, і многаму іншаму. 

Падчас квэсту ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі на пляцоўках: “Загадкі-жарты”, “Верш-экспромт”, “Перакладчыкі”. Затым дзеці пагулялі ў беларускую народную гульню “Гарлачык”, прынялі ўдзел у віктарыне з кнігі Ірыны Калачовай “Ад добрага кораня – добры парастак”, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвячаныя роднай мове, і праглядзелі відэафільм “Смак мовы”. 

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар Надзея Давідзюк пазнаёміла дзяцей з кніжнай выставай “Родная мова – матчына мова”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, творы беларускіх аўтараў, як класікаў, так і сучаснікаў.