Беларускія казкі – моўны скарб роднага краю

Беларускія казкі – моўны  скарб роднага краю

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 3 “А” класа сярэдняй школы №1 прайшла літаратурная гасцёўня «Падарожжа ў краіну беларускіх казак».

Разам з бібліятэкарам Залешчык Таццянай дзеці прыгадалі беларускія казкі і па чарзе выцягвалі з вялікага чароўнага кошыку казачныя прадметы, па якім патрэбна было адгадаць героя. Потым з’явіўся чарадзейны куфар, з якога ўдзельнікі гасцёўні даставалі “залатыя” яйкі з схаванымі ў іх паперкамі з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі і зачытвалі іх уголас.

Не абышлося і без вяселых інтэлектуальных конкурсаў. Хлопчыкам і дзяўчынкам былі прапанаваны загадкі-рыфмаванкі і загадкі-жарты, віктарыны “Самы хуткі знаўца казак” і “Як заканчваецца казка”, гульня “Ветлівая просьба”.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з любімымі казачнымі персанажамі ў фотазоне, якая арганізавана ў дзіцячай бібліятэцы.