27 лістапада ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы праведзены інфармацыйны пост «Быў іншы свет, было маё дзяцінства…», прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка.
Ва ўтульнай зале сабраліся навучэнцы 11 «Б» класа ліцэя і іх класны кіраўнік Эліна Чарнецкая. Бібліятэкары Пратасюк Марыя і Цыбуля Валянціна распавялі юнакам і дзяўчатам аб асноўных вехах творчага і жыццёвага шляху знакамітага пісьменніка. Вядучыя звярнулі ўвагу прысутных, што Адамчыкі – творчая дынастыя, і пазнаёмілі з дзейнасцю Адама Глобуса і Міраслава Шайбака – сыноў Вячаслава Уладзіміравіча.
Для гасцей мерапрыемства праведзены агляд кніг Вячаслава Адамчыка і яго старэйшага сына Адама з фонду бібліятэкі, а некаторыя са сваіх твораў аўтары з дапамогай відэа прэзентавалі самі.
Да мерапрыемства падрыхтаваны віртуальная выстава з аднайменнай назвай і кніжная выстава «І скажа той, хто народзіцца…».
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека