Чым багата наша хата?

Чым багата наша хата?

22 красавіка чытачы дзіцячай бібліятэкі, якія ў гэты дзень завіталі ў госці ў этнаграфічны пакой “Хата з матчынай душою”, змаглі прыняць удзел у гульнях і забавах, якія папулярызуюць культурную спадчыну Беларусі.

Дзеці з задавальненнем і цікавасцю разгадвалі загадкі, звязаныя з сям’ёй, гаспадаркай беларусаў, хатнімі прыладамі працы.

Сваеасаблівым квэстам стаў пошук прадметаў гаспадаркі сялян сярод экспанатаў этнаграфічнай экспазіцыі, напрыклад, ведаючы толькі назву, трэба было знайсці фіранку, калаўрот, прач і інш.

Прыгадаць беларускую мову дапамагла крыжаванка “Перакласці словы на беларускую мову”, а справіцца з заданнем гульні “Перакладычык” змаглі толькі тыя, хто ўважліва слухаў на працягу мерапрыемства вядучую – бібліятэкара Таццяну Залешчык.

Атмасфера мерапрыемства спрыяла добраму настрою і выхаванню цікавасці дзяцей да духоўнай спадчыны беларусаў, іх нацыянальнай культуры, побыту, развіццю творчага патэнцыяла.