Душою з небам гаварыць…

Душою з небам гаварыць…

28 верасня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар “Сёння мы ў шчасця ў гасцях”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі Ніны Мацяш.

Ва ўтульнай зале сабраліся вучні 10 “А” класа ліцэя з настаўніцай Юрчук А.В. Бібліятэкары Пратасюк Марыя і Цыбуля Валянціна пазнаёмілі прысутных з найважнейшымі вехамі біяграфіі і творчай спадчынай Ніны Іосіфаўны Мацяш.

У час агляду кніжнай выставы “Паэма жыцця” гучалі вершы паэткі, у тым ліку ў выкананні гасцей. Заключнай нотай вечара стала выступленне Алы Васільеўны, якая падзялілася ўспамінамі аб асабістым знаёмстве з Нінай Мацяш.