У красавіку свет пабачыў зборнік твораў “Жыла-была дзяўчынка” таленавітага юнага аўтара з вёскі Старое Сяло Вольгі Друшчыц, у падрыхтоўцы якога прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Аўтар прабуе сябе ў розных жанрах: верш, казка, апавяданне, рэпартаж, нататка. Тэмы яе твораў разнастайныя: прырода, родны край, жыццёвыя каштоўнасці, бацькі, свя́ты і іншыя.
“Мая мэта ў жыцці – прыносіць людзям нешта цёплае і добрае, а таксама несці ў масы беларускую мову”, – сцвярджае Вольга.
Зборнік прызначаны для шырокага кола чытачоў. Пазнаёміцца з ім можна ў чытальнай зале раённай бібліятэкі і ў Старасельскай сельскай бібліятэцы.
Дакраніцеся да цудоўнага света літаратуры! Чакаем вас!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram