Гучы, роднае слова!

Гучы, роднае слова!

Мова – наша спадчына, якую мы атрымлiваем ад бацькоў i павiнны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасцi i мiлагучнасцi, плаўнасцi, сцiпласцi, прыгажосцi i самабытнасцi.

У межах Міжнароднага дня роднай мовы 22 лютага у Старасельскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-паэтычная хвілінка «Гучы, роднае слова!», на якой прысутныя пазнаёміліся с гэтым святам і распавялі  пра свае любімыя вершы на беларускай мове.

Затым удзельнікі сустрэчы адправіліся ў падарожжа па роднай мове. Дзеці перакладалі іншамоўныя словы на беларускія, адгадвалі загадкі, успаміналі словы ветлівасці на нашай мове, выконвалі заданне, у якім трэба было супаставіць назвы кветак на рускай мове з іх жа назвамі на беларускай.

У завяршэнне правялі гульню «Хто больш ведае слоў па-беларуску».

Да мерапрыемства бібліятэкар Любоў Семянюк падрыхтавала кніжную выставу «Ад слова да мовы», на якой прадстаўлена літаратура на роднай беларускай мове. Дзеці з задавальненнем i цiкавасцю выбралi кнiгi для самастойнага чытання, а Любоў Юр’еўна пажадала ім любiць сваю мову, вывучаць i валодаць ёй свабодна.