….Сегодня здесь те собрались,
Кто очень-очень любит жизнь.
Кто радость в ней нашёл искусно,
Стихами сотворять искусство.
Александр Левонюк
26 сакавіка ў Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы адбыўся бібліяквартэрнік «Радкоў залаты россып…», прымеркаваны да Міжнароднага дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка.
Ва ўтульнай зале сабраліся аматары і служыцелі крылатага Пегаса. Мерапрыемства адкрылі ўрачыстыя радкі Л. Антоні «День Поэзии – это праздник!» у выкананні вядучай Марыі Пратасюк. Госці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, першыя вершы і іх аўтарку – акадскую прынцэсу Энхедуану.
Прысутныя пазнаёміліся с творчымі работамі супрацоўнікаў бібліятэкі – відэадэкламацыяй вершаў Марыны Цветаевай і Канстанцыі Буйло, чые юбілеі таксама святкаваліся ў бібліятэцы.
Паэтычны блок свята адкрыў паэт і музыкант Вячаслаў Фядотаў. У яго выкананні прагучалі гімн паэзіі «Арсенал», верш-прысвячэнне Жабінкаўскай школе мастацтваў «Оркестру» і верш-бяседа з Сяргеем Ясеніным, які, дарэчы, з’яўляецца любімым аўтарам Вячаслава Яўгеньевіча.
Калі вы шукаеце спосаб праводзіць разам больш часу з сям’ёй, квартырнік – менавіта тая форма творчасці, якая аб’ядноўвае пакаленні, так Аляксандр Рыб’якоў прыйшоў з жонкай і ўнучкай. Аляксандр Нікалаевіч падзяліўся сваімі меркаваннямі аб тым, што павінна слухаць моладзь і праспяваў рамансы і песні на вершы Сяргея Ясеніна і Аляксандра Вярцінскага. Унучка Лідзія Дубовік, вучаніца 5 «Б» класа СШ № 3, адказала майстарскі выкананым пад гітару трэкам Валянціна Стрыкала «Наше лето», які з захапленнем падхапіў увесь зал.
Настаўніца Жабінкаўскай школы мастацтваў Юлія Аляксандраўна Мендзель прыйшла на свята разам з дачкой Аляксандрай. Любімы паэт Аляксандры – «цёзка» Аляксандр Пушкін, урывак з верша якога «Казка пра цара Салтана» яна і прадэкламавала прысутным.
У выкананні Юліі Мендзель прагучалі песні «Там нет меня» на вершы сучаснага расійскага паэта-песенніка Паўла Жыгуна і «Па-над белым пухам вішняў» на вершы Максіма Багдановіча.
Плаўна працягваючы «беларускую лінію» вечарыны, на імправізаваную сцэну выйшаў вядомы жабінкаўскі паэт, пісьменнік і даўні сябра бібліятэкі Расціслаў Бензярук. Маэстра прадставіў публіцы верш «Святыня» і трыпціх «Паэт як прарок».
Яшчэ адзін сябар кніжнай справы, прадпрымальнік і паэт Аляксандр Леванюк прэзентаваў верш «Насколько крылата твоя душа». Творчасць Аляксандра Уладзіміравіча прадстаўлена і на сайце бібліятэцы ў рубрыцы «Проба пяра».
Не першы раз наведвае бібліятэчныя мерапрыемствы і гітарыст Мікалай Сасноўскі. Мікалай Васільевіч падзяліўся з прысутнымі сваімі меркаваннямі аб значэнні паэзіі і творчасці ў жыціі чалавека і выканаў песні «Незабудка» і «Песня о звездах».
За цудоўныя фотаздымкі, якімі аформлены гэты артыкул, квартырнік «дзякуе» яшчэ аднаму візіцёру – пісьменніку і журналісту Аляксею Ганчуку. Але на гэты раз Аляксей Іванавіч выступаў не толькі ў ролі фатографа, але і прадставіў публіцы вершы са свайго зборніка «Берагі».
А завяршылася святкаванне Міжнароднага дня паэзіі сапраўдным цудам – нараджэннем новага верша, які Вячаслаў Фядотаў напісаў за час мерапрыемства і тут жа прэзентаваў гасцям.
Наведвайце бібліятэку – тут Вас чакаюць не толькі цікавые кнігі, але і сапраўднае творчае натхненне. Чытайце з задавальненнем!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека