15 сакавіка ў Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы адбыўся ўрок праваслаўнай культуры “Іскрынка надзеі”, прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўтульнай зале бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі мерапрыемства – вучні 8-га класа Жабінкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку са сваёй настаўніцай Аксанай Власюк і ганаровыя госці – пісьменнік і гісторык, карэспандэнт газеты “Сельская праўда” Анатоль Бензярук і дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч.
Вядучая Марыя Пратасюк пазнаёміла прысутных з гісторыяй нараджэння галоўнага здабытку чалавечай культуры – кнігай і “правяла” іх па доўгім шляху ад берасцяных грамат і барысаўскіх камянёў да шыкоўных фаліянтаў з высокатэхнічнымі ілюстрацыямі.
Юнакі і дарослыя ўспаміналі Кірыла і Мяфодзія, Еўфрасінню Полацкую і Францыска Скарыну, Кірыла Тураўскага і Сімяона Полацкага – слаўныя імёны кнігадрукароў і асветнікаў нашага краю, якія ўнеслі вялізарны ўклад у развіццё і распаўсюджанне праваслаўнай кнігі.
З дапамогай падрыхтаванай аддзелам абслугоўвання выставы-свята “Храмаў благавест святы” вядучая прэзентавала найбольш цікавыя выданні праваслаўнай літаратуры з мнагатомнага фонду раённай бібліятэкі.
Кніга “Францыск Скарына: новыя даследаванні” раскрывае перад чытачом малавядомыя старонкі біяграфіі і спадчыны першадрукара Вялікага Княства Літоўскага, легендарнага асветніка, педагога і філосафа. Выданне спадабаецца ўсім, хто захапляецца асобай славутага беларуса.
З чацвёртага тома аўтарскай серыі Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы” цікаўныя змогуць даведацца аб жыцці і дзейнасці Кірылы Тураўскага і Сімяона Полацкага, а кніга “Праваслаўныя храмы Беларусі” распавядзе аб гісторыі праваслаўнай архітэктуры ад старажытнасці да нашых дзён. На старонках выдання “Евфросиния Полацкая. Ее храм. Ее фрески» сабраны не толькі цікавыя факты аб палачанцы Прадславе, але і фотаздымкі старажытных фрэсак Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра – легендарнага жывапіснага помніку сярэдзіны XII ст.
На палічках выставы ў розных фарматах былі прадстаўлены найважнейшыя для хрысціян кнігі – Біблія, Новы запавет, Евангелле. Вядучая нагадала наведвальнікам, што вялікая колькасць праваслаўнай літаратуры чакае іх на абанемеце.
Пасля агляду выставы надыйшоў час даць слова ганароваму госцю мерапрыемства, дабрачыннаму цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэю Сергію Петрусевічу, які падрабязна асвяціў прычыны ўзнікнення Дня праваслаўнай кнігі, каштоўнасць і значнасць хрысціянскай літаратуры ў духоўным станаўленні асобы і падкрэсліў, што чытаць патрэбна не толькі непасрэдна царкоўныя кнігі, але і класіку: Дастаеўскага, Пушкіна, Лермантава. У сваім выступленні святар закрануў шырокі спектр пытанняў, што выклікала бурную дыскуссію ў зале. Вучні і дарослыя цікавіліся, дзе і як вучацца на святара, якая сувязь паміж хрысціянствам і паганствам, як адносіцца Царква да атэістаў. Айцец Сергій падрабязна адказаў на ўсе пытанні.
Па завяршэнні мерапрыемства пратаіерэй Сергій Петрусевіч падараваў Жабінкаўскай бібліятэцы набор праваслаўнай літаратуры і пажадаў прысутным як мага больш чытаць добрыя кнігі, часцей сутракацца і заўсёды быць разам з Богам.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram