У Цукровазавадской гарадской бiблiятэцы 21.01.2015 адбылося мерапрыемства «Казачнае свята» з удзелам вучняў 1"А" кл. СШ № 2 (настаўнiк Андрасюк Н.А).
Бiблiятэкар Няменшая Т.В. правяла дзяцей па дарозе ў казку, на якой іх сустракалі розныя цікавыя заданнні. Спачатку хлопчыкi i дзяучынкi паспяхова адолелi першы этап вiктарыны «З якой я казкi..?». Другiм крокам стала латарэя. Дзеці пераапрануліся ў казачных герояў, а потым адгадвалі, хто з якой казкі.
Не менш зацiкавiла вучняў і слайд-віктарына «Угадай-ка» па мультыплікацыйных фільмах, якія зняты паводле казак. За кожны правiльны адказ яны атрымлiвалi салодкi прыз.
Да мерапрыемства бiблiятэкарамi Скалiнай С.В. i Няменшай Т.В была падрыхтавана кнiжная выстава «Казкi з усяго свету». Напрыканцы свята хлопчыкi і дзяўчынкi дэманстравалі свае веды ў разгадваннi красвордаў паводле казак. Усе ўдзельнiкi паспяхова справіліся з заданнем!
Увогуле, “Казачнае свята” ў першакласнiкаў прайшло ў добрым настроі i з жаданнем таго, каб цудоўная і чароўная казка не пакiдала iх нiколi. Бiблiятэкар Няменшая Т.В. выказвае вялiкую падзяку тэхнiчнаму работнiку бiблiятэкi Ляўчук Л.М. за прадастаўленыя казачныя касцюмы.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram