Краязнаўчая гадзіна ў дзіцячай бібліятэцы

Краязнаўчая гадзіна ў дзіцячай бібліятэцы

З 6 па 8 снежня 2021 г. у дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5-х класаў СШ № 1 прайшлі краязнаўчыя гадзіны «Я вырас тут і край мне гэты любы», падчас якіх прысутныя падарожнічалі па краіне нашых продкаў, прыгадвалі беларускія казкі, загадкі і вершы.

Дзеці апынуліся ў вясковай хаце, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі побыту, даведаліся пра прызначэнні печы і самага пачэснага месца – чырвонага кута, для чаго патрэбны куфар і дзіцячая калыска, пабачылі, як традыцыйна засцілаўся ложак у сялянскай хаце, як выглядала жаночае адзенне.

Напрыканцы мерапрыемства госці частаваліся смачным караваем. Прысутныя змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускі побыт, але і далучыцца да спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і шанаваць яго.