19 студзеня 2022 года ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5 «Б» класа СШ № 3 адбыўся краязнаўчы экскурс «Хата з матчынай душою».
Прысутныя мелі магчымасць убачыць, як выглядае печ, маслабойка, гліняны посуд, плеценыя кашы, карабы, лапці, саматканыя дываны і іншыя рэчы хатняга ўжытку старажытных часоў. Дзеці ахвотна расказвалі, што з гэтых рэчаў яны бачылі раней, што захавалася ў іх бабуль і сёння. Для замацавання пачутага прысутным былі прапанаваны загадкі. Вучні не толькі атрымалі ўяўленне пра беларускі побыт, але і далучыліся да спадчыны свайго народа.
Напрыканцы мерапрыемства госці частаваліся смачным караваем.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram