20 лістапада споўнілася 75 год з дня нараджэння беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. З гэтай нагоды ў чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшло свята кнігі “А ўсё таму, што родам з лістападу…”, на якое завіталі вучні 7 “Б” класа СШ № 3 г. Жабінка разам са сваім класным кіраўніком Ірынай Барысаўнай Істнай.
Вядучыя Валерый Рэмеш і Галіна Дулевіч пазнаёмілі прысутных з творчым і жыццёвым шляхам Яўгеніі Янішчыц, якая яшчэ пры жыцці здабыла аўтарытэт і атрымала прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. У выкананні Алены Радкевіч прагучалі вершы паэтэсы. Аздобілі свята электронная прэзентацыя з аднайменнай назвай і песні “І тчэ жыццё гады…”, “Бэз апаў”, “Ты пакліч мяне, пазаві…”, “Старана мая азёрная” на словы Яўгеніі Іосіфаўны.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram