Легенды і паданні Жабінкаўскага краю

Легенды і паданні Жабінкаўскага краю

Родны край. Колькі падзей адбылося на тваёй зямлі, колькі ты пабачыў на сваім вяку!

Можа ёсць на Беларусі мясціны куды больш прыгажэйшыя, чым Жабінкаўшчына, але калі вы завітаеце да нас, пройдзеце па гэтай прасторы, то ўжо ніколі яе не забудзеце.

Людзі, што жывуць на нашай зямлі добрыя, гасцінныя, захаваўшыя ў сваёй памяці шмат легенд і паданняў пра свой край, а бібліятэкары раёна клапатліва іх запісвалі і збіралі доўгі час. І вось нарэшце, дзякуючы агульным намаганням, у свет выйшла выданне «Таямніцы роднага краю: легенды і паданні Жабінкаўшчыны».

Калі вам цікава даведацца, што за фігура-пастамент «Музыка» стаіць на чыгуначным прыпынку Якаўчыцы, ці пра сына-злодзея, ці адкуль пайшлі назвы вёсак Жабінкаўскага раёна, прыходзьце ў бібліятэкі раёна па краязнаўчы літаратурна-мастацкі зборнік «Таямніцы роднага краю: легенды і паданні Жабінкаўшчыны».