Літаратурна-музычная гадзіна "Чараўнік паэтычнай стыхіі"

Літаратурна-музычная гадзіна "Чараўнік паэтычнай стыхіі"

8 лютага ў Ленінскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Чараўнік паэтычнай стыхіі”, прысвечаная творчасці Рыгора Барадуліна. У бібліятэцы аформлена выстава “Паэзія Барадуліна”. Прысутныя даведаліся аб цяжкім ваенным дзяцінстве і пра першыя спробы паэтычнай творчасці паэта. Чыталі вершы: “Бацьку”, урывак з “Балады пра Мянеск”, “Нам застаецца ад матуль”, “Кім стану я пасля” і інш. Паэт пакінуў у спадчыну не толькі каля сотні кніг, але і шэраг песень. Яго вершы паклалі на музыку барды, эстрадныя і вядомыя акадэмічныя кампазітары. У той момант, калі ў бібліятэцы гучалі песні “Трэба дома бываць часцей”, “Фарфор”, “Зоркі”, “Белая яблыня”, “Пані трошкі ў гадах”, наведвальнікі абмяркоўвалі творчасць паэта.