Любіце і шануйце, як святыню, родную мову

Любіце і шануйце, як святыню, родную мову

26 лютага ў центральнай раённай бібліятэцы для 11 класа ДУА “Жабінкаўская спецыяльная школа-інтэрнат” адбылася літаратурная гадзіна “Любіце і шануйце, як святыню, родную мову”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які святкуецца штогод 21 лютага.

Беларуская мова – гэта генетычны код свабоды и права нашага народа. Гэта не проста сродак камунікацыі, але мова, на якой стваралася гісторыя цэлага рэгіёна. Мова законаў, высокай дэпламатыі і інтэлектуальнай эліты Еўропы. Таму мэтай мерапрыемства з’яўляліся: фарміраванне беражлівых адносін як да роднай, так і іншых сусветных моў; прывіванне гонару за сваю беларускую мову; забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай; падтрыманне пачуцця прыналежнасці да сваіх продкаў, народу, культуры; выхаванне патрыятызму.

Падчас сустрэчы вучні даведаліся пра гісторыю ўстанаўленняя дадзенага свята, яго важнасць для захавання сусветных моў, асабіста для тых, якія знаходзяца на мяжы знікнення. Вялікую цікавасць выклікаў відэаролік, прысвечаны шляху станаўлення нашай беларускай мовы праз гістарычныя падзеі ў свеце, ператварыўшэйся з старажытных гаворак у развітую літаратурную мову з багатай культурнай спадчынай. 

Пасля інфарматыўнай часткі літаратурнай гадзіны, падзяліўшыся на группы, вучні разам з вядучым правялі даследчыя гульні: “Лексікографы”, “Перакладчыкі”, “Знаўцы народнай мудрасці”. Праз выкананне цікавых заданняў і дэкламаванне вершаў С.Грахоўскага, Я.Купалы і М.Багдановіча дзеці здолелі на ўласным вопыце адчуць прыгажосць, глыбіню і непаўторнасць мовы нашых продкаў.

У завяршэнне сустрэчы прысутныя напісалі адзін аднаму тэматычныя паштоўкі з сардэчнымі пажаданнямі на родная мове.