20 лютага ў Ленінскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мелодыю мовы славянскай я чую..”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Пад напевы цымбал урачыста прагучалі ўступныя словы вядучых і радкі верша У.Някляева “Дарагія імёны”. Відэапрэзентацыя нагадала прысутным найбольш значныя моманты з жыцця і мастацкай біяграфіі беларускіх песняроў. Удзельнікі мерапрыемства з задвальненнем паглядзелі урывак з п’есы Я.Купалы “Паўлінка”, выказалі свае меркаванні наконт галоўнай ідэі гэтага твора. Яркі дыспут на тэму любоўнай лініі у лірыцы Я.Купалы і востра сацыяльных тэм творчасці Я.Коласа дазволіў наведвальнікам бібліятэкі прадэманстраваць веды і інтэллект, адчуць сябе сапраўднымі літаратурнымі крытыкамі.
Свята завяршылася вершаваным “падарункам” ад Янкі Купалы – напамінам аб тым, што “без кахання шчасця, долі няма на зямлі” з верша “Пакахай мяне, дзяўчынка...”.
Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава з аднайменнай назвай.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека