Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), які абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца з 2000 года. Свята накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкі ДУК “Жабінкаўская районная цэнтралізаваная бібліятэчная сістема” праводзяць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх пазнавальныя гадзіны, турніры знаўцаў беларускай мовы, літаратурныя вечары і гульні, акцыі, ладзяцца кніжныя выставы.
Прапануем паглядзець віртуальную выставу “Чытаем па-беларуску”, падрыхтаваную Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэкай, адрасаваную не толькі юнаму пакаленню чытачоў, але і іх бацькам. Чытаем разам!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram