Мова роднай зямлі

Мова роднай зямлі

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Каб прывіць любоў да роднай мовы і знайсці лепшага знаўца беларускай мовы, у Старасельскай сельскай бібліятэцы прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Мова роднай зямлі.

Дзень роднай мовы збліжае людзей краіны, нагадвае, што ўсе мы – адно цэлае, і толькі ад нас залежыць будучыня нашай мовы. Калі мы штодзень будзем размаўляць на нашай роднай мове, яна будзе жыць.

Прысутныя на мерапрыемстве прынялі ўдзел у конкурсах па роднай мове, іх чакалі: пераклад іншамоўных слоў, загадкі, пытанні пра Радзіму, крыжаванкі, фізкультмінутка з фразеалагізмамі і так далей. Але як заўседы у спаборніцтве сярод дзяцей атрымала перамогу сяброўства.

Да сустрэчы прапанавана кніжная выстава “Сябруй з роднай мовай”.