На мове роднай размаўляю

На мове роднай размаўляю

23 лютага ў Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла творчая сустрэча “На мове роднай размаўляю” з сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адказным сакратаром газеты “Навіны Камянеччыны”, паэткай Анастасіяй Мікалаеўнай Нарэйка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7 “Г” класа СШ № 1. Дзякуючы добразычлівай і душэўнай атмасферы, якую стварылі супрацоўнікі бібліятэкі і Настасся Мікалаеўна, адбыўся своеасаблівы экскурс у гісторыю нашага роднага беларускага краю. Затым дзеці з вялікім задавальненнем перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, складалі прыказкі, на памяць чыталі вершы. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы ад пісьменніцы.

У завяршэнне прысутныя задалі аўтару пытанні, якія іх цікавілі, і  паразважалі над лёсам беларускай мовы, яе самабытнасцю і прыгажосцю.