Нас яднае векавая гісторыя

Нас яднае векавая гісторыя

3 і 4 красавіка ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася бібліядэманстрацыя “Нас яднае векавая гісторыя”, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Ва ўтульнай чытальнай зале сабраліся вучні 9 “В” і 8 “Б” класаў СШ № 1 са сваімі настаўніцамі Мядведзь М.А. і Міхалойць Л.С.

Вядучая Марыя Пратасюк з дапамогай відэапрэзентацыі пазнаёміла прысутных з гісторыяй і прычынамі ўзнікнення свята, паведаміла аб апошніх дасягненнях ва ўзаемадзеянні дзвух краін.

Для замацавання атрыманых ведаў госці свята завіталі на бібліятэчны сайт і адказалі на пытанні інформ-віктарыны “А ты “саюзны” грамадзянін?”, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі.

Факты з гісторыі краін-пабрацімаў, культуры, развіцця гаспадаркі, навукі і тэхнікі прадстаўлены таксама ў выданнях, размешчаных на выставе “Мы разам”, якую вядучая прэзентавала прысутным.

Выстава дзейнічае да 6 сакавіка. Чакаем Вас у бібліятэцы!