20 лютага Жабінкаўская дзіцячая бібліятэка прыняла ўдзел у тематычнам свяце “Наша простае, шчырае слова – Беларуская мова”, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы.
Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ.
Ва ўтульнай зале ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Жабінкі” гучалі песні, вершы і віншаванні ў выкананні дзяцей і ўдзельнікаў мерапрыемства. Актавую залу ўпрыгожыла падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі тэматычная выстава “Ад літары да слова. Ад слова да мовы”, на якой выхавацелі і дзеці змаглі пазнаёміцца з навінкамі дзіцячай літаратуры, даведацца пра гісторыю развiцця i станаўлення роднай мовы. Усе кнігі выдадзены на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступны кожнаму, хто наведаецца ў дзіцячую бібліятэку, дзе далучыцца да роднага слова можа кожны наведвальнік.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека