«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму…»

«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму…»

Публічныя бібліятэкі раёна робяць усё магчымае, каб развіць цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, прывіць любоў да беларускай кнігі.

Так, 22 лютага ў Ракітніцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, на якое завіталі вучні 2-3 класаў з Ракітніцкай сярэдняй школы.

Удзельнікі адправіліся ў падарожжа па роднай краіне на цягніку «Гэй-Гэй!», падчас вандроўкі рабілі прыпынкі на станцыях: «Ветлівыя словы», «Літаркі-карацелькі», актыўна прымалі ўдзел у віктарыне «100 пытанняў пра Беларусь», выконвалі заданні з літаратурна-забаўляльнага альманаха «Гарбузік», гулялі ў беларускую народную забаўлянку «Гарлачык» і гульню-забаву «Па старонках роднай мовы».

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Давідзюк Надзея правяла агляд кніжнай выставы «Скарбы зямлі Беларускай», на якой былі прадстаўлены кнігі «Таямніцы беларускай мовы», «Самыя-самыя», выданні з серыі «Маленькі прафесар» і «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», часопіс «Вясёлка».