20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у Хмелеўскай сельскай бібліятэцы прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Размаўляй па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 4 класа Хмелеўскай СШ.
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, і нашу беларускую мову мы ўсе павінны ведаць.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, чаму гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце, на якіх мовах размаўляюць у розных краінах, і з любоўю ўслухоўваліся ў меладычнасць роднай мовы.
Шмат беларускіх песень, вершаў, урыўкаў з літаратурных твораў прагучала ў гэты дзень. Конкурсы, гумарыстычныя гульні, цікавыя заданні дапоўнілі мерапрыемства: “Гумар у роднай мове”, “Што азначае гэтае беларускае слоўца”, “Пераклад на беларускую мову фразеалагізмаў”, “Дапоўні прыказку”, “Шануй, ведай, вывучай” і іншыя. Да ўвагі прысутных былі прапанаваны выданні, прадстаўленыя на кніжных выставах “Родная мова” і “Час чытаць кнігі роднай краіны”. Нават салодкія пачастункі, якія атрымалі ўдзельнікі, дапамаглі бліжэй дакрануцца да роднай мовы, бо кожная цукерка з’яўлялася носьбітам цудоўных, мілагучных беларускіх слоў: пяшчота, ціхамірнасць, ветлівасць, удзячнасць...
Напрыканцы сустрэчы прысутныя прыйшлі да меркавання часцей размаўляць на роднай мове, берагчы, шанаваць і вывучаць яе.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека