14 студзеня 2023 года спаўняецца 130 год з дня нараджэння знакамітай беларускай паэткі Канстанцыі Антонаўны Буйло.
Прыгожая, таленавітая і разумная, але з нялёгкім жаночым лёсам Канстанцыя Буйло праз усё жыццё пранесла нязгасную любоў да роднага краю. Нездарма самым вядомым яе творам, так званай “візітнай карткай”, стаў верш “Люблю наш край”. Строкі, пранікнутыя цёплыней матчыных рук, незабыўнай памяццю аб дарагіх сцяжынках маленства, замілаваннем і дабрынёй, пакладзенныя на музыку, сталі неафіцыйным гімнам нашай краіны.
Творчасць паэткі не абмінула ні адну з вечных тэм. У вершах і п’есах Канстанцыі Антонаўны знайшлося месца каханню і рэўнасці, вернасці і ганьбе, веры ў Бога, міласэрнасці і пошукам свайго месца ў жыцці. Яе творы актуальны і па сённяшні дзень.
З нагоды знакавага юбілею беларускай пясняркі Жабінкаўская раённая бібліятэка праводзіць паэтычны марафон “Люблю наш край, старонку гэту…”. Прэзентуем першую серыю работ і нагадваем, что марафон працягваецца. Будзем рады бачыць Вас сярод нашых удзельнікаў. Цікавага прагляду. Слухайце з задавальненнем!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram