9 ліпеня у Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна паэтычнага настрою “Слова Купалы да творчасці кліча” да 140-годдзя Янкі Купалы. Бібліятэкар Самасюк Ірына паведаміла прысутным аб жыцці і творчасці паэта, цікавасць у слухачоў вызвалі невядомыя факты з біяграфіі песняра. Пад час мепрапрыемства праводзілася віктарына “Я.Купала. Жыццё і творчасць”. Дзеці складалі партрэт пісьменніка з пазлаў, выконвалі заданне “Адгадай твор Янкі Купалы па эмодзі”, адгадвалі рэбусы па творчасці паэта. На працягу сустрэчы кожны жадаючы мог прачытаць верш Янкі Купалы. Гучалі такія творы аўтара як “ Лета”, “Рэчка”, “Дуб”, “Поле” і іншыя.
На працягу бягучага года ў Сцяпанкаўскай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаная 140-годдю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram