Паэтычны нон-стоп

Паэтычны нон-стоп

10 снежня споўнілася бы 70 гадоў нашаму слыннаму земляку Алесю Канстанцінавічу Каско. З гэтай нагоды, напярэдадні юбілейнай даты, бібліятэкары і чытачы цэнтральнай раённай, Цукровазавадской, Сцяпанкаўскай і Хмелеўскай сельскіх бібліятэк падрыхтавалі паэтычны нон-стоп “О лёс мой, выказацца дай…”.

Алесь Каско – аўтар 11 асобных паэтычных зборнікаў, якія можна ўзяць у бібліятэках Жабінкі і раёна.

Давайце разам прыгадаем некаторые вершы паэта, паглядзеўшы відэаролік, размешчаны ніжэй.