Памяць даўжынёю ў вечнасць

Памяць даўжынёю ў вечнасць

10 і 11 мая ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна незабыцця “Памяць даўжынёю ў вечнасць”, прысвечаная Дню Перамогі.

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 8 класа спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку з настаўніцай А.Н. Власюк, 10 “Б” і 8 “В” класаў СШ № 1 з настаўніцамі М.А. Іпатавай і Т.А.Белых

Прысутныя ўзгадалі гісторыю вызвалення Жабінкі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, спаленыя немцамі вёскі Хатынь і Драмлёва. Бiблiятэкар Марыя Пратасюк падрабязна распавяла пра стварэнне Старасельскага партызанскага атрада і яго знакамітага камандзіра разведкі Міхаiла Мікітавіча Чарнака.

Постаці славутых зямлякоў – абаронцаў Айчыны ў гады вайны – сталі бліжэй да наведвальнікаў дзякуючы выставе “Жабінкаўшчына: зямля мужнасці і гераізму”, на якой былі прадстаўлены іх фотаздымкі, дакументы і ўзнагароды.

Атрыманую інфармацыю навучэнцы замацавалі, адказаўшы на пытанні краязнаўчай анлайн-віктарыны “Месца подзвіга – Жабінка”, размешчанай на сайце бібліятэкі.

Цяжка адшукаць на прасторах Беларусі сям’ю, жыццё якой асабіста не закранула вайна. Таму на гадзіне незабыцця юнакі і дзяўчаты расказалі, што яны ведаюць пра сваіх продках, удзельніках вайны, і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.