27 студзеня ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі адбыўся вусны часопіс “Самы высокі паверх”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага, для навучэнцаў 10-х класаў гарадскога ліцэя і іх класных кіраўнікоў.
Прысутныя даведаліся пра асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, з дапамогай відэароліка “завіталі ў госці” да юбіляра.
Вядома, што біяграфія пісьменніка – гэта яго творы. Таму, каб дакрануцца непасрэдна да самага сэрца, сэнсу і сутнасці творчасці Алеся Савіцкага, госці мерапрыемства арганізавалі дэкламацыю ўрыўкаў з яго раманаў.
Падрыхтаваная выстава “Палачанін на ўсё жыццё” пазнаёміла з багатай кніжнай спадчынай аўтара, прадстаўленай ў фондзе бібліятэкі.
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram