12 верасня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася пазнавальная праграма “Пісьменства – скарб народа”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 10-га класа школы-інтэрната з настаўніцай Уласюк Аксанай Мікалаеўнай. Госці падзяліліся на дзве каманды: “Бульбачкі” абрала ў якасці дэвіза выраз “Толькі сапраўдны беларус ведае толк у сапраўднай бульбе!”, а каманда “Лянота” выступала пад дэвізам “Праца – не для нас!”.
У першым туры “Лепш за ўсіх” каманды ўзгадвалі знакамітых беларусаў, дзякуючы якім наша краіна вядома на ўвесь свет. На этапе “Беларусьфільм не ўяўляе…” знаўцы адказвалі на пытанні, звязаные не толькі з кінастужкамі, знятымі гэтай кінакампаніяй, але і з фільмамі, у якіх прама ці ўскосна згадваецца Беларусь. Прысутныя з задавальненнем паслухалі музыку, выконваючы заданне раунда “Песні кода”, і адгадалі вядомые беларускія брэнды па частцы лагатыпу. У “Смаку беларускай мовы” каманды прадэманстравалі высокі ўзровень валодання роднай мовай, а ў вырашальным бліц-раундзе, прысвечаным беларускім пісьменнікам, каманды паказалі не толькі кемлівасць, але і хуткасць.
У напружанай інтэллектуальнай барацьбе перамагла каманда “Бульбачкі” з лікам 13:12, але бонусны бал ад вядучых, атрыманы камандай “Лянота” за крэатыўнасць, зраўняў рахунак. Перамагло сяброўства!
Смотрите нас на YouTube
Ленинская сельская библиотека
Ракитницкая сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Жабинковская детская библиотека
Жабинковская районная библиотека
Ленинская сельская библиотека
Сахарозаводская городская библиотека
Центральная районная библиотека
Жабинка читающая
Читайте нас в Telegram
Ракитницкая сельская библиотека
Жабинковская районная библиотека