Пра жыццё жартам і сур’ёзна

Пра жыццё жартам і сур’ёзна

1 красавіка на абанеменце Жабінкаўскай раённай бібліятэкі адкрылася кніжная выстава-крыжаванка «Пра жыццё жартам і сур’ёзна», прымеркаваная да Дня смеху.

Напэўна, словамі «У бібліятэцы – новая выстава» нікога не здзівіш. Гэта звыклая праца для бібліятэкараў. Але ў гэты раз – усё па-іншаму!

Тут нашы чытачы могуць праверыць і папоўніць свае веды, адказаўшы на пытанні крыжаванкі, а таксама ўсміхнуцца трапнаму жарту.

На выставе экспанаваны творы знакамітых пісьменнікаў-гумарыстаў, сатырыкаў і філосафаў. Кожны чытач знойдзе на палічках гумар па свайму густу: вытанчаны – у Амара Хаяма, дабрадушна-іранічны – у Міхаіла Зошчанкі, востра-сатырычны і вынаходніцкі – у Ільфа і Пятрова.

У прадстаўленых на выставе кнігах «хаваюцца» і адказы на пытанні крыжаванкі. Вы можаце не толькі ўзяць цікавы сборнік дамоў, але і патрэніраваць свой інтэллект. Выстава дзейнічае да 15 красавіка.

Прыходзьце да нас і чытайце з задавальненнем!